Menu

Уводзіны ў псіхалогію ставак

Уводзіны ў псіхалогію ставак

Асновы псіхалогіі ставак

Псіхалогія з’яўляецца асновай ўсіх даследаванняў, якія тычацца таго, як паводзіць сябе і працуе розум чалавека. Мэтай псіхалогіі з’яўляецца разуменне таго, як асобныя псіхічныя функцыі ўздзейнічаюць на асобасныя і сацыяльныя паводзіны людзей. Агульнавядомы факт: наша псіхіка абумоўлівае нашы паводзіны і, праз гэта, фармуе наша паўсядзённае жыццё.

Псіхалогія – навука, якая вывучае такія рэчы, як эмоцыі, асоба, міжасобасныя адносіны, паводзіны, а таксама засяроджана на вывучэнні таго, як функцыянуе наш мозг. Гэта вельмі разнастайная і цікавая вобласць ведаў, паколькі нашае існаванне і наша сувязь з навакольным светам, найбольш дакладна прадстаўлены праз тое, як уладкованы і працуе наш розум.

Псіхалогія і адкрыцці, якія зроблены ў рамках яе як навукі, могуць выкарыстоўвацца ў розных сферах жыцця чалавека. Няма суіневу ў тым, што на момант калі вы чытаеце гэты артыкул, вас цікавіць роля, якая адводзіцца псіхалогіі ў стаўках на спорт – а менавіта, што вам неабходна рабіць, каб навучыцца кантраляваць свой розум і атрымаць перавагу, якая пасля трансфармуецца ў фінансавы прыбытак.

Можна пачаць з простага і зразумелага мэсэджу:

Ўсведамленне і разуменне ролі псіхалогіі ў стаўках на спорт і спартыўныя падзеі вельмі важна з пункту гледжання вашага развіцця. Для таго, каб дамагчыся поспехаў у бэцінге не дастаткова быць знаёмым з матэматычнымі паняццямі і канцэпцыямі. Вельмі важная і псіхалогія (пра гэта, на жаль, не памятаюць большасць з тых, хто робяць стаўкі, і з тых, хто распрацоўвае навучальныя матэрыялы па дадзенай тэматыцы). Мы, як раз-такі, ўсведамляем важнасць псіхалагічнага аспекту, і адпаведна рады падзяліцца з вамі вялікай колькасцю інфармацыі па тэме.

Псіхалогія ставак на спорт аб’ядноўвае ў сабе дзеянні і звычкі бэтэраў, якія ставяць стаўкі на спорт і спартыўныя падзеі, і іх эмацыйны і душэўны стан. Чалавечы розум захоўвае ў сябе вялікую колькасць загадак, якія, калі іх разгадаць, можна выкарыстоўваць для дасягнення пастаўленых мэтаў у доўгатэрміновай перспектыве.

Псіхалогія і яе напрацоўкі вельмі важныя для ўсіх аспектаў жыцця соцыума. Розніца паміж поспехам і правалам часта тлумачыцца вастрынёй розуму. Ніжэй пададзены спіс людзей, якія дамагліся ўзрушаючых вынікаў менавіта дзякуючы вастрыні свайго розуму і здольнасці кантраляваць сваю асобу.

Знакамітыя людзі, якім удалося ўзяць пад кантроль свой розум

а) Роджэр Федэрэр

Адзначым, што вялікі теніс – гэта не проста сума розных спартыўных навыкаў і ўменняў. Возьмем, напрыклад, фінал турніру Вялікага шлема. Цалкам відавочна, што быць на піку фізічнай формы зусім недастаткова, трэба быць псіхалагічна настроеным і мець стрэсаўстойлівасць. Выніковасць ва ўсіх відах спорту залежыць ад псіхічнага стану спартсмена (менавіта таму, амаль у кожнага выбітнага атлета ёсць псіхолаг). Роджэр Федэрэр дамогся статусу легенды, таму што ў дадатак да сваіх фізічных кандыцый ён змог прыплюсаваць канцэнтрацыю, мэтанакіраванасць і псіхалагічны настрой.

б) Стыў Джобс

Заснавальнік карпарацыі Apple не меў дачынення да кампаніі на працягу 12 гадоў пасля таго, як савет дырэктараў адхіліў яго ад кіравання кампаніяй. У 1997 годзе ён вярнуўся ў кампанію на пасаду генеральнага дырэктара і зрабіў з амаль банкрута, адзін з самых дарагіх і вядомых брэндаў у свеце. Джобс быў перфекцыяністам і вельмі любіў тое, чым займаўся. У яго быў геніяльны склад розуму, які ўвесь час ставіў перад сабой задачы і шукаў шляхі іх вырашэння. Менавіта дзякуючы такім асаблівасцям сваёй псіхікі, ён назаўжды ўпісаў сваё імя ў гісторыю станаўлення высокіх тэхналогій.

в) Нэльсан Мандэла

Недастаткова сказаць, што гэты чалавек герой, ён і яго справы назаўжды застануцца ў сэрцах людзей ва ўсім свеце. Яго арыштавалі і адправілі ў турму ў 1962 годзе, дзе ён правёў доўгіх 27 гадоў, але пры гэтым не здрадзіў сваім перакананням, выступаючы супраць апартэіду ў расава падзеленай ПАР.

Душэўная стойкасць і вытрымка – несумнеўныя адметныя рысы асобы Мандэлы, бо 27 гадоў турмы гэта выпрабаванне, вытрымаць якое мала хто зможа.

Пры гэтым, калі Нэльсан Мандэла нарэшце выйшаў на волю, ён стаў прэзідэнтам сваёй краіны. На працягу свайго знаходжання ва ўладзе Мандэла здолеў ператварыць ПАР у краіну са шматрасавай дэмакратыяй.

Большасць людзей, так ці інакш, западуць у роспач цягам 27 гадоў зняволення, але Мандэла кантраляваў свой душэўны стан, выстаяў і выйшаў з турмы з цалкам канкрэтнай мэтай.

Дадзены спіс можна працягваць яшчэ доўга. Ва ўсім свеце можна знайсці вялікую колькасць людзей, якія кантралявалі свой псіха-эмацыянальны стан і здолелі дасягнуць пастаўленых мэтаў. Сваім прыкладам яны паказваюць, што няма нічога немагчымага, калі вы поўнасцю прысвяціце сябе дасягненню пастаўленых мэтаў. Пры чым не мае значэння, у якой вобласці вы імкнецеся дасягнуць поспеху. Гэта неабавязкова павінны быць стаўкі на спорт. Але калі вы не кантралюеце свой псіха-эмацыянальны стан, дамагчыся шмат чаго не атрымаецца.

Тое ж самае тычыцца гульцоў, якія ставяць на спорт і хочуць вывесці свае стаўкі на больш высокі якасны ўзровень.

Для таго, каб стаць прафесійным бэтэрам, вам неабходна навучыцца разумець, якія разумовыя працэсы і якія эмоцыі ўзнікаюць ўнутры вас. Толькі такім чынам у вас атрымаецца пераадолець бар’еры, якія ствараюцца для вас вашым розумам, і якія выбіваюць вас з каляіны.

Неабходна памятаць, што псіхалогія – вельмі важны складнік ставак. Чалавечы розум пастаянна эвалюцыянуе, пры гэтым мяняецца і той стан, у якім ён знаходзіцца. Для таго, каб дамагчыся поспеху, вам трэба разумець, што адбываецца ў вас у галаве, і навучыцца пераадольваць складанасці і перашкоды.


melbet Portugal

Чытайце таксама