Menu

Букмекерскія канторы анлайн

Сусветны рынак азартных гульняў і спартыўнага бэцінга расце ўжо які год запар. У той час, калі для многіх галін эканомікі пандэмія COVID-19 стала вялікім ударам, букмекерскія канторы і казіно адчувалі сябе дастаткова ўпэўнена. 2019 год рынак спартыўных ставак завяршыў з абаротам у 203 мільярды даляраў ЗША, у 2020 годзе аб’ём рынку павялічыўся ў 2,5 разы – да 550 мільярдаў даляраў ЗША. Паводле ацэнак экспертаў у галіне бэцінга, у 2021 годзе варта таксама чакаць павелічэння аб’ёму рынку ставак на спорт і кіберспорт у мінімум 2 разы. Такім чынам, да канца года абарот букмекерскіх кантор, якія працуюць анлайн і афлайн, перавысіць 1 трыльён даляраў.

Вядома, рынак бэцінга і гэмблінга таксама пацярпеў ад пандэміі, выкліканай распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. У сувязі з абмежаваннямі, шмат спартыўных падзей былі адмененыя або перанесеныя ў часе (напрыклад, Алімпіяда Токіа-2020 прайшла ў 2021 годзе), у карыстальнікаў банальна зменшыўся выбар падзей для ставак. Таму 2019 год негатыўна паўплываў на абарот ставак на спорт. Аднак, яму на замену прыйшоў кіберспорт. Паводле дадзеных агенцтва 2CV, якое працуе ў галіне кіберспорту, прыбытак букмекерскіх кантор ад ставак на кіберспартыўныя турніры ў 2020 годзе склаў 14 мільярдаў даляраў.  Годам раней букмекеры зарабілі толькі 7 мільярдаў даляраў. Па дадзеных з той жа крыніцы за год колькасць кіберспартыўных ставак павялічылася на 60%. А за апошнія 3 гады рост е-бэцінга на кіберспорт у шэрагу еўрапейскіх краін складае каля 200%.

За апошнія некалькі гадоў рынак спартовага бэцінга вельмі моцна памяняўся. З пачатку 2010-х можна было ўбачыць тэндэнцыю да павелічэння колькасці ставак на спорт і кіберспорт размешчаных у Інтэрнеце. Аднак, пандэмія COVID-19 толькі паскорыла гэты працэс. Так, напрыклад, паводле дадзеных кампаніі DraftKings абарот анлайн- бэцінга ў ЗША складае каля 69% ад агульнай колькасці зробленых ставак у 2020 годзе. Пры гэтым у некаторых штатах паказчык сягае 97%. У іншых краінах выкарыстанне сайтаў для размяшчэння ставак пачынае пераважаць наведванне наземных устаноў. Таму ў бліжэйшыя гады можна будзе назіраць за намінальным памяншэннем колькасці наземных офісаў букмекераў і пераход кампаній да прадастаўлення паслуг анлайн.

У нашых аглядах рынку спартыўных ставак і азартных гульняў у Еўропе, Амерыцы, Азіі, Афрыцы і Аўстраліі можна таксама знайсці інфармацыю аб згаданым трэндзе на павелічэнне колькасці е-ставак. Другім папулярным трэндам апошніх гадоў можна назваць легалізацыю гульнявога бізнэсу. Колькасць краін, дзе забароненыя стаўкі на спорт і азартныя гульні для мясцовых жыхароў, змяншаецца. Напрыклад, у 2019 годзе пачалася легалізацыя гульнявых устаноў у Японіі, а ў 2021 годзе бэтары могуць карыстацца паслугамі букмекераў і казіно ва Украіне.

У якасці трэцяга трэнду трэба назваць узровень сэрвісу і падтрымкі карыстальнікаў на нацыянальных мовах. Шмат букмекераў, напрыклад, 1xBet, павялічвае колькасць моўных версій на сайце. Па стане на 2021 год на партале БК 1хБэт даступна больш за 60 перакладаў, што спрашчае бэтарам, якія не валодаюць англійскай або іншымі міжнароднымі мовамі, карыстанне паслугамі кампаніі.

Больш інфармацыі аб кожным з рынкаў спартовых ставак і азартных гульняў можна знайсці ў адпаведных артыкулах, размешчаных на нашым сайце.

Чытайце таксама