Odibets
⭐ Уступныя звесткі аб Odibets (Одыбэтс)
Букмекерская кантора Odibets (Одыбэтс) пачала прадастаўляць свае паслугі па прыёме ставак на спорт і е-спорт у 2018 годзе. Кіруе аператарам кампанія Kareco Holdings Ltd., якая зарэгістраваная ў Кеніі. Букмекер таксама арыентаваны на карыстальнікаў з гэтай краіны і не прымае карыстальнікаў з суседніх дзяржаў, хоць па колькасці штодзённага трафіку сайт уваходзіць у ТОП-25 букмекераў свету (па версіі Top100Bookmakers). Не выключана, што такі ашаламляльны поспех паспрыяе выхаду на рынкі іншых афрыканскіх краін.
У чым крыецца поспех БК Одыбэтс (Odibets)? Па-першае ў цікавым выбары спартыўных і е-спартыўных падзей для размяшчэння закладаў. Па-другое, у зручным вэб-сайце, які карэктна працуе на ўсіх тыпах прылад. Акрамя таго, партал мае шмат іншых моцных бакоў, якія мы разгледзім у сённяшнім аглядзе.
🎯 Ліцэнзія для працы Одыбэтс (Odibets)
Азартныя гульні ў Кеніі, у адрозненні ад многіх іншых афрыканскіх дзяржаў, легальныя з 1966 года. Аднак кантора Одыбэтс (Odibets) вырашыла сфакусавацца на спартовых стаўках, а не на картачных гульнях. Таму, акрамя згаданых падзей для размяшчэння закладаў, на партале няма азартных забаў.
Праца БК Одыбэтс (Odibets) рэгулюецца ліцэнзіяй нацыянальнага рэгулятара BCLB (Betting Control and Licensing Board). Гэта дазваляе букмекеру падаваць свае паслугі як праз наземныя пункты прыёму ставак, так і праз вэб-сайт. Аднак кампанія сфакусавалася на працы ў Інтэрнеце. Пры гэтым на партале рэгістрацыя даступная толькі кенійцам і асобам, якія пражываюць у краіне легальна.
⏺️ Вэб-сайт Odibets (Одыбэтс)
Букмекерская кантора Одыбэтс (Odibets) мае даволі незвычайны памер дэсктопнай версіі сайта. Хутчэй наадварот, складваецца ўражанне, што каманда распрацоўшчыкаў пры стварэнні odibets.com арыентавалася на карыстальнікаў тэлефонаў і планшэтаў. Таму спачатку была звярстаная мабільная версія партала, і толькі потым яна была мадыфікаваная пад ПК. Можа таму старонкі не расцягваюцца на ўвесь экран манітора.
Калі казаць аб дызайне, у каляровай гаме пераважае зялёная, белая і шэрая фарбы. Акрамя таго, для вылучэння важнай інфармацыі ў загалоўках альбо ў элементах навігацыі выкарыстоўваюцца ружовы і жоўты колеры. Таксама варта адзначыць статычнасць партала. Распрацоўшчыкі адмовіліся ад анімацый і ўвесь акцэнт зрабілі на тэкставы кантэнт.
Паколькі прапанова букмекера Одыбэтс (Odibets) уключае ў сябе толькі стаўкі на спорт і е-спорт, меню на партале нескладанае. Карыстальнік можа выкарыстоўваць “гамбургер”, каб перайсці ў ключавыя раздзелы. Таксама ў шапцы ёсць пошук па сайце, які паказвае даступныя матчы для закладаў. Дадаткова варта вылучыць абразкі з папулярнымі дысцыплінамі (пад хедэрам) або папулярныя лігі (над футэрам). Дзякуючы ўсім гэтым элементам навігацыя па сайце даволі простая.
Як адзначалася вышэй, вэб-сайт букмекерскай канторы добра працуе на мабільных прыладах. Такім чынам вырашаецца праблема з адсутнасцю прыкладання для смартфонаў. Усе аперацыі бэтэры могуць ажыццяўляць выключна праз партал.
▶️ Одыбэтс (Odibets): рэгістрацыя карыстальніка
Для пачатку выкарыстання паслуг букмекера Одыбэтс (Odibets) наведвальніку трэба стварыць уліковы запіс. Рэгістрацыя на партале даволі простая, калі параўноўваць з канкурэнтамі. Пачаткоўцу трэба падаць нумар тэлефона і пароль, а таксама пагадзіцца з правіламі букмекерскай канторы.
Пасля пацверджання рэгістрацыі гулец трапляе ў асабісты кабінет, дзе трэба будзе запоўніць прафайл, падаўшы інфармацыю аб сабе. І апошнім этапам рэгістрацыі ёсць верыфікацыя ўліковага запісу. Толькі пасля прадастаўлення пашпартных звестак можна будзе ўносіць грошы на рахунак. Такім чынам БК Odibets (Одыбэтс) выконвае патрабаванні па недапушчэнні да ставак непаўналетніх.
Перавагі і недахопы
- Сайт аптымізаваны пад смартфоны
- Вялікі выбар спартыўных падзей
- Каэфіцыенты сярэднія па рынку
- Падтрымка па нумары тэлефона
- Лакальны букмекер, арыентаваны на Кенію
- У аферце няма азартных гульняў
- Сайт даступны толькі на англійскай
🎁 Акцыі ад Odibets (Одыбэтс)
На партале Odibets (Одыбэтс) ёсць асобны раздзел “Promotions”, у якім апісаны актуальныя прапановы ад букмекера. Варта адзначыць, што ў канторы іх вельмі мала акцый. Сярод пастаянных бонусаў можна вылучыць толькі ўступную ўзнагароду, якая складае 30 кенійскіх шылінгаў або каля 25 цэнтаў (ЗША) для фрыбету. Гэта смешны бонус, які, тым не менш, карыстаецца попытам у карыстальнікаў канторы.
Падчас напісання агляду на сайце Одыбэтс (Odibets) былі даступныя такія прапановы для карыстальнікаў як:
- Узнагароджанне за стаўкі на матчы ЧС па футболе ў Катары 2022. Штодня 50 карыстальнікаў будуць атрымліваць па 50 кенійскіх шылінгаў.
- Грашовыя бонусы за стаўкі на англійскую Прэм’ер-лігу. Штодня 500 гульцоў будуць атрымліваць 1000 кенійскіх шылінгаў.
Таксама на старонцы бываюць узнагароды за размяшчэнне закладаў на мясцовыя матчы.
🎳 Стаўкі на спорт і кіберспорт ад Odibets
Як адзначалася ва ўступнай частцы, на сайце БК Одыбэтс (Odibets) няма азартных гульняў. Кантора сфакусавала сваю ўвагу на спартыўных падзеях і е-спорце. Азнаёміцца з прапановай букмекера можна ў асобных раздзелах, дзе прадстаўленыя гульні для размяшчэння закладаў.
Найбольшую частку прапановы ўключаюць спартыўныя стаўкі. Кантора прапануе гульні з 20+ дысцыплін і ўсіх папулярных міжнародных і нацыянальных чэмпіянатаў. У аферце таксама ёсць спіс афрыканскіх ліг. Карыстальнікі могуць размясціць перадматчавыя і лайв-стаўкі. Каэфіцыенты сярэднія па рынку, а на некаторыя матчы вышэйшыя за сярэднія. Маржа букмекера невялікая, дзякуючы чаму кампанія можа дазволіць сабе добрыя каэфіцыенты.
Другі напрамак БК Odibets (Одыбэтс) – е-спорт. Гэта папулярныя кіберспартыўныя гульні: футбол, баскетбол, тэніс, конныя забегі і г.д. Колькасць матчаў на парадак меншая, чым у раздзеле са спартыўнымі гульнямі. Аднак таксама ёсць з чаго абраць.
У планах букмекера ёсць запуск казіно. Але гэта толькі планы, да практычнай рэалізацыі прадукта пакуль што рукі не дайшлі. Магчыма, у будучыні на партале з’явіцца асобны раздзел са слотамі, картачнымі гульнямі, рулеткай, у тым ліку ў форме спаборніцтва супраць дылераў.
💵 Метады аплаты на Odibets (Одыбэтс)
Букмекер Odibets (Одыбэтс) арыентаваны на карыстальнікаў з Кеніі. Таму на партале не падтрымліваюцца міжнародныя плацёжныя сістэмы і электронныя гаманцы, якімі практычна не карыстаюцца кенійцы. На бягучы момант на партале даступны такія сродкі для аплаты, як банкаўскі перавод і карты Visa, MasterCard. Таксама карыстальнік могуць ўносіць грошы на дэпазіт альбо атрымліваць выйгрыш праз кіёскі з латарэямі і праз касы ў крамах-партнёрах. Іншых варыянтаў аплаты на партале пакуль няма.
Букмекер Одыбэтс (Odibets) праводзіць усе аплаты даволі хутка і не так старанна правярае плацяжы, як міжнародныя кампаніі. Таму шанец на блакіроўку грашовых сродкаў будзе мінімальным. Кантора таксама не спагняе камісіі за пераводы. Аднак, варта ўлічваць тарыфы абраных плацёжных інструментаў, каб мінімізаваць страты.
☑️ Служба падтрымкі Одыбэтс (Odibets)
Каманда падтрымкі Одыбэтс (Odibets) прапануе наведвальнікам сайта спачатку наведаць старонку «FAQ», а толькі потым звяртацца па дапамогу. На гэтай старонцы апісаныя найбольш папулярныя пытанні, якія задаюць пачаткоўцы. Пасля таго, як гулец упэўніцца, што тут няма патрэбнага адказу, можна звязацца з падтрымкай. Зрабіць гэта можна праз наступныя каналы:
- Па нумары гарачай лініі. Тэлефон бясплатны для кенійцаў.
- Па электроннай пошце альбо праз форму зваротнай сувязі. Форма з’явіцца ў асабістым кабінеце, пасля аўтарызацыі на сайце.
Падтрымка букмекера Odibets (Одыбэтс) даступная толькі ў працоўныя гадзіны, што павялічвае час чакання адказу. Акрамя таго, на сайце няма падтрымкі чата, які мог бы апэратыўна закрыць шмат пытаньняў. Нягледзячы на паказаныя недахопы аператары працуюць добра, што адзначаюць карыстачы канторы.
📜 Высновы аб букмекеры Odibets (Одыбэтс)
Букмекер Odibets (Одыбэтс) з’явіўся на рынку Кеніі ў 2018 годзе. Кантора першапачаткова арыентавалася на паданне паслуг праз Інтэрнэт. Таму быў створаны функцыянальны вэб-сайт з ухілам на мабільныя тэлефоны (большасць кенійцаў робіць стаўкі праз смартфоны). Таксама кампанія запусціла якасную падтрымку, прапанавала ўсе папулярныя спартовыя падзеі з добрымі каэфіцыентамі. Усё гэта паспрыяла ашаламляльнаму росту карыстальнікаў у Кеніі.
Калі ўлічваць, што букмекер Одыбэтс (Odibets) працуе толькі адной краіне, а па колькасці наведванняў партал уваходзіць у ТОП-25 у свеце (па рэйтынгу Top100Bookmakers), гэта вялікі поспех. Пры гэтым кампанія не прапануе карыстальнікам азартныя гульні, рэгістрацыя для іншаземцаў забароненая, а выхад у іншыя краіны не разглядаецца. Тым не менш гэта вельмі цікавы букмекер, аб якім варта памятаць.
🔽 Частыя пытанні аб Одыбэтс (Odibets):
✅ У якіх краінах даступны Odibets (Одыбэтс)?
Букмекерская кантора Одыбэтс (Odibets) арыентавана на адзіны рынак – Кенію. Тут кампанія мае офіс і атрымала ліцэнзію на паданне паслуг у Інтэрнэце. Нягледзячы на тое, што кантора стала адной з найлепшых у краіне, яна пакуль што не плануе выходзіць на суседнія рынкі, не кажучы ўжо пра краіны Еўропы.
💵 Ці ёсць бонус для пачаткоўцаў на Одыбэтс (Odibets)?
БК Одыбэтс (Odibets) сфакусавалася на прадастаўленні паслуг для кенійцаў, дзе ёсць шмат карыстальнікаў, якія яшчэ не ахоплены бэцінгам. Паколькі рынак вялікі, кантора вырашыла не затлумляцца з прадастаўленнем цікавага бонуса. Вядома, пачаткоўцы могуць атрымаць фрыбет у памеры 30 кенійскіх шылінгаў. Аднак гэта каля 25 цэнтаў ЗША, г.зн. узнагарода мізэрная.
📱 Сайт букмекера Odibets (Одыбэтс) аптымізаваны пад мабільныя прылады?
Букмекерская кантора Odibets (Одыбэтс) пастаралася для карыстальнікаў, падрыхтаваўшы якасны вэб-сайт. Ён аптымізаваны пад невялікія памеры экранаў. Дзякуючы гэтаму размяшчаць стаўкі на спорт і е-спорт будзе зручна з тэлефона і планшэта. Пры гэтым дэсктопная версія сайта выглядае вельмі спрошчана і паходзіць больш на мабільную, што з'яўляецца недахопам.
💳 Як уносіць і выводзіць грошы з рахунку Одыбэтс (Odibets)?
Карыстальнікі БК Одыбэтс (Odibets) могуць уносіць грошы на рахунак і атрымліваць выйгрыш праз такія каналы, як банкаўскі перавод, карты Mastercard і Visa, а таксама кіёскі з латарэйнымі білетамі і касы крам, якія супрацоўнічаюць з букмекерам. Іншых варыянтаў выканання плацяжоў няма. Аднак, кантора дынамічна разьвіваецца. Таму не будзем выключаць, што колькасць варыянтаў аплаты будзе павялічвацца.